Фэстываль эксперыментальнага мастацтва ДАХ-ХХІІ У межах арт-праэкту Ахвяры Мастацтва вечарына памяці нашага земляка ЧЭСЛАВА НЯМОНА (сусветнавядомы рок-музыка,спявак,кампазітар і мастак, які нарадзіўся на беларускай вёсцы)
15 лютага 2014г. Пачатак 17:30 Палац Мастацтва, Казлова,3 Вялікалітва, Менск, Уваход паднявольны
Завадатары-пракуратары: Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін
План правядзення мерапрыемства 18 жніўня 2013г. Частка першая 12:00 – 15:00 раённае свята “З крыніц спрадвечных” (праграма, удзельнікі….)
Частка другая 15:00 - .. фэстываль эксперыментальнага мастацтва ДАХ “Тадэвуш Рэйтэн. Імя выкрэсленае з гісторыі” 1. Урачыстае адкрыццё – прамовы. 2. Паказ перформансаў: Юрась Барысевіч, тэатр “EYE”, экзарцыстычны “GESAMTKUNSTWERK”. 3. Выступ літаратараў: Зьміцер Вішнеў, Віктар Шніп , Ілля Сін, Юрась Барысевіч, Ярыла Пшанічны, анаід Агаджанава (Україна) і іншыя. 4. Канцэрт: хор “Амафор” (Рудніцкага СДК), BREVIS, Віктар Сямашка, Раман Яраш, Кабы-Кабы (Баранавічы), ZARTIPO, NOIR MASKI PROJECT «?!», PLANET N, PAVEL AMBIONT, ROOMDARK, VESICATORIA,ACID, L.BEAT, AUDIOCAN, DRUG, DEN KUKSA, COOPER ды іншыя. Мажліва: Аляксей Жбанаў (праэкт “Песні філаматаў і філарэтаў”) 5. Паказ відэа-стужак маладых беларускіх рэжысераў. Адкрыцьцё мастацкай выставы па выніках плянэра - 12:00
Удзел ў фэстывале ДАХ бярэ дэлегацыя сядзібы-музэя “Пружанскі палацык”, прадстаўнікі берлінскага арт-хаўза “Тахелес”.
===================================== ПАМЯТКА ТЫМ, ХТО НАДУМАЎ ЕХАЦЬ У ГРУШАЎКУ. 1. Абявязкова трэба мець:
- пашпарт;
- аптэчку !!;
- намёт-спальнік-“пенку”;
- запас прадуктаў харчаваньня; - лыжку, відэлец, нож, талерку, кубак. Пажадана прыхапіць і ёмістасць для гатоўкі ежы і гарбаты. - ліхтар; - музычны інструмент, фарбы, вершы.. )
2. Табар будзе знаходзіцца побач з сядзібай роду Рэйтэнаў, якая з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны. Таму, звяртаемся да табарытаў – калі ласка, стаўцеся з пашанаю да гэтага месца!
3. Катэгарычна забараняецца:
- Ужываць наркатычныя рэчывы ! - Злоўжываць алкаголем! - Паліць побач з сядзібнымі пабудовамі! - Разкладаць вогнішчы, акрамя адмыслова прызначаных месцаў! Вялікая прозьба: Да мясцовых жыхароў просім ставіцца з пашанаю!!
Нагадваю, што пад час летніку плануецца барацьба са сьмецьцем, якое пакінулі ШМАТЛІКІЯ “папярэднікі”; рашучы наступ на хмызьняк, які , як “ненажэрны вораг” атачае сядзібу з усіх бакоў; кансервацыйны працы на патрабуючых таго будынках. Мастакі і мастачкі, фота-графы і фота-графіні ў выбары тэмаў не абмяжоўваюцца, але , пажадана, каб вынікі творчага працэсу мелі сувязь з унутраным або знешнім мірам гэтых мясьцінаў. Быццам бы … Зьміцер Юркевіч Пракураторыя фэстывалю ДАХ Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна Тэл. для даведак: +375 33 3757250
Абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”, выдавецтва “Галіяфы”, рэдакцыя альманаха “Тэксты” абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна. На конкурс прымаюцца празаічныя творы (раман, апавяданне, эсэй, замалёўка і г.д), п’есы, навукова-папулярныя артыкулы на гістарычную тэму. Разглядаюцца тэксты на беларускай мове, якія раней не друкаваліся. Асаблівая ўвага будзе нададзеная творам, прысвечаным Тадэвушу Рэйтэну. Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, даследчыкі, літаратурныя крытыкі, журналісты. Журы конкурса:
Зміцер Юркевіч; Зміцер Вішнёў; Міхаіл Галдзянкоў; Ілля Сін; Уладзімер Арлоў;
Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 верасня 2013 на адрас galiafy13@gmail.com, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра ўдзельніка конкурса: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, e-mail. Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў альманаху “Тэксты”. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.