трехдневный фест... литературы,фото ,музыка, перформанс, живопись...
Еще один перфоманс Экледысопа.
совместное идейное промышление... долго решали ,кому быть битым, чуть не подрались. победила картина "двойной стандарт"... бил я, Родин изображал жертву. В этом перфомансе было задействовано около 6 девушек... что было продолжением хорошей традиции...
----------------------------------------------------------------------------------------------
вот что написал обо всем этом Юра Борисевич.....
"Фэстываль з нагоды прэзэнтацыі выданьняў Другога Фронту Мастацтваў у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры доўжыўся тры дні й улучаў у сябе адкрыцьцё мастацкай выставы “Блазны” (Вераб'ёў, Ціханава, Вішнёў, Клінаў ды інш.), канцэрты бардаў і музычных гуртоў, пэрформансы й нават пастаноўку дзьвюх п'ес. У мэлядраме Ганны Ціханавай “Сны аднага дыялёгу” гралі прафэсійныя акторы, у містычна-фэміністычнай фантазіі Вольгі Гапеевай “Калекцыянэр” (пра зьбіраньне спэрматазоідаў) — літаратары: Бахарэвіч, Жыбуль, Вера Бурлак, Вальжына Морт. Канцэрт Сержука Мінскевіча паводле кнігі “Менскія санэты” й самаробнага музычна-дэкляматарскага альбому “Чарнавік” скончыўся гэпэнінгам: зачараваныя псыхадэлічным рытмам, выконваць апошнюю песьню дапамагалі ўсе слухачы, якія мелі пры сабе музычныя інструмэнты.
Амаль усе пэрформансы на тым фэстывалі мелі на мэце шакіраваць публіку. Мітрыч з заклеенымі вачыма разрэзаў нажом кавалак мяса на голай шыі Ільлі Сіна, якога перад тым цягаў у вобразе лялькі па падлозе й лесьвіцы. Гэты жэст выглядаў, бадай, больш небясьпечным у параўнаньні з акцыяй Аляксандра Зайцава, які памыў сабе рукі гарачым парафінам, ці акцыяй Вішнёва “Чысьціня мастацтва” (пакуль ягоны асыстэнт Зьміцер Плян катаваў сякераю цацачнага кракадзіла, Вішнёў замаляваў друкарскай фарбай рэпрадукцыю чужой карціны, абматаў яе вяроўкаю і прабіў працу капіявальніка кулаком).
Пацярпеў на той выставе й Алесь Родзін: дзяўчаты-асыстэнткі па чарзе зь Мітрычам, які лупцаваў мастака бізуном, расфарбавалі ягоную голую сьпіну ў пякучыя колеры крыві (і вуглёў) — чырвоны й чорны. Пад газэтамі, у якія затым загарнулі нерухомае цела, адкрылася шматмэтровая карціна-трыпціх: закатаваны скурчаны чалавек і два аграмадныя кукішы — пагардлівы выклік уціскальнікам творчай свабоды (падчас катаваньня Родзіна, вэтэрана менскага андэграўнду, адна з асыстэнтак трымала перад ягонымі вачыма разгорнуты зборнік тэкстаў Леніна й Сталіна).
Абапал трыпціху Родзін павесіў дзьве мае карціны: “Чацьвёртае вока” (шматкроць павялічаная выява зрэнкі, якая ўсмоктвае гледача ў нейкую трансцэдэнтную прастору — тое самае робяць і звычайныя вочы, але ў звычайным маштабе мы гэтага не заўважаем) і партрэт — павялічаны адбітак пальца філёзафа Валянціна Акудовіча (мяркую, партрэтам можа быць ня толькі адлюстраваньне вачэй і рысаў навакольных твараў; вочы выглядаюць найбольш індывідуальнай часткай цела, але ці напраўду яны належаць нам?). Памеры і “Вока”, і “Пальца Акудовіча” (60х96) прапарцыйна адпавядаюць памерам тых шматмэтровых кукішаў Родзіна. Рэпрадукцыю з партрэта Акудовіч скарыстаў для вокладкі сваёй новай кнігі “Разбурыць Парыж”.